Перайсьці да зьместу

Кароткамэтражны фільм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кароткамэтражнае кіно»)
Эдна Первіанс(en) і Чарлі Чаплін у фінальнай сцэне кароткамэтражнае стужцы «За экранам»(en).

Кароткамэтражны фільм[1] таксама кароткі фільм, кароткамэтражка, кароткі мэтраж, кароткі мэтар (па-француску: court métrage) — кінэматаграфічны твор з адносна невялікай працягласьцю, недастатковым для кваліфікацыі ў якасьці паўнаметражнага мастацкага фільма[2]. Кароткамэтражныя стужкі могуць быць як прафэсійнаю, так і самаробнаю вытворчасьці. Іх часта ствараюць незалежныя некамэрцыйныя альбо малабюджэтныя рэжысэры, якія такім чынам даказваюць свой талент у зборы сродкаў для будучых стужкаў. Яны часта фінансуюцца за кошт грантаў, спонсараў, некамэрцыйных арганізацый альбо асабістых сродкаў.

Існуе мноства кінафэстываляў, якія спецыялізуюцца на кароткамэтражных стужках, якія вызначаюць розную максімальную працягласьць фільмаў, дапушчаных да ўдзелу.

Няма адзінага ўзору адносна працягласьці кароткамэтражных стужкаў, але ёсьць некаторыя парады. У ЗША, дзе ўручаецца «Оскар» вызначае кароткамэтражны фільм як «зроблены кінэматаграфічны фільм, які доўжыцца да 40 хвілін, уключаючы сьпіс удзельнікаў фільма»[3].

  1. ^ Кароткамэтражны фільм. «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5 тамах (1977—1984). Акадэмічнае выданне пад рэдакцыяй К. Крапівы
  2. ^ www.sheffieldav.com What is the Difference between Short Films and Feature Length Films? Праверана 22.10.2020 г. (анг.)
  3. ^ Rule Nineteen: Short Film's Awards. AMPAS. Праверана 22.10.2020 г. (анг.)