Кароль-Дух
Выгляд
Кароль-Дух | |
па-польску: Król-Duch | |
Адзін з рукапісаў Караля-Духа (са збора твораў Славацкага) | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Юльюш Славацкі |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1845—1849 (няскончаная) |
Публікацыя: | 1847 (першая частка) |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Кароль-Дух (па-польску: Król-Duch) — няскончаная гістарычная паэма, напісаная Юльюшам Славацкім у 1845—1849 гг., якая зьяўлецца мастацкім выразам філязофскай сыстэмы паэта, у аснове якой пакладзена думка аб неперарыўным разьвіцьці і ўдасканальваньні чалавечага пачатку[1].
Першая частка была выдадзеная ў 1847 годзе ў Парыжы пад назвай «Krol-Duch Rapsod I» (бел. Кароль-Дух Рапсодыя 1). Паэма пісалася ў шматлікіх рукапісных варыянтах, і з тае прычыны аднавіць першапачатковую задуму паэта ў асобным выданьні паэмы было вельмі складана.
Цяжкасьці, зьвязаныя з пэўным адыходам ад формы эпасу, — між іншым мэтафізычная й парабалічная тэматыка працы — не дазваляюць называць «Караля-Духа» эпапеяй.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Лапидус Н. И., Малюкович С. Д. Литература XIX века. М.: Университетское, 1992. С. 155 (рас.)