Карнуфэкс
Карнуфэкс | |
Складнікі галятыпу | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Паўзуны |
Надатрад | Кракадзілападобныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Carnufex carolinensis | |
Карнуфэкс — апісаны ў 2015 годзе вымерлы род позьнетрыясавых кракадзілападобных, які жыў у Паўночнай Амэрыцы, фармацыя Пэкін. Гэтая жывёла была драпежнікам вышэйшага парадку на тэрыторыі цяперашняга штату Паўночная Караліна ў карнскі век.[1]
Скамянелыя рэшткі драпежніка былі знойдзеныя яшчэ дзесяць гадоў таму і захоўваліся ў калекцыях Музэю прырадазнаўчых навукаў штату, пакуль на іх не зьвярнулі ўвагу навукоўцы. Пры дапамозе сканэру была змадэляваная трохмерная мадэль чэрапу. Таксама было высьветлена, што ў вышыню карнуфэкс дасягаў як найменей 275 сантымэтраў, а яго даўжыня дасягала 9,8 мэтраў. Мяркуючы па даўжыні пярэдніх канечнасьцяў, гэты драпежнік, хутчэй за ўсё, быў біпэдальным, падобна тэраподам.
Асаблівасьці экалёгіі гіганцкіх кракадзіламорфаў пакуль ня высьветленыя, але параўноўваючы зь іншымі буйнымі архазаўрамі, можна меркаваць, што карнуфэксы жэрлі этазаўраў і двусабаказубаў.
Карнуфэкс зьяўляецца адным зь першых кракадзілападобных. Род зьяўляецца сястрынскім таксонам равізухаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Zanno, L.E.; Drymala, S.; Nesbitt, S.J.; Scheider, V.P. (2015). "Early crocodylomorph increases top tier predator diversity during rise of dinosaurs". Scientific Reports 5: 9276. doi:10.1038/srep09276