Каргаўшчына
Выгляд
Каргаўшчына | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Мятлічыцаў |
Вусьце | Балавец |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 12 км |
Каргаўшчына, Каргавіца, Рудакоўка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Балаўцу (басэйн Нёмана). Цячэ ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 32 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Акалова.
Пачынаецца на поўдзень ад вёскі Мятлічыцаў, упадае ў Балавец за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Чыстага Бору. Вадазбор на паўночных схілах Менскага ўзвышша. Рэчышча каналізаванае ў ніжняй плыні[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 492.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.]