Перайсьці да зьместу

Капітоліюм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Капітолій»)

Капітоліюм (па-лацінску: Capitolium) — адзін зь сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзьве вяршыні — Капітоль (вышыня 46 мэтраў) і Цытадэль (Arx; вышыня 49,2 мэтру), паміж імі месьціцца западзіна Асылюм (Asylum; вышыня 36,5 мэтру). Капітоліюм, найменшы з усіх пагоркаў Рыму, ўзвышаецца каля паўднёвага берагу Тыбру, на паўночны-захад ад Палятына, над разьмешчаным у доле Форумам. Палітычны і культурны цэнтар Старажытнага Рыму. На Капітоліюме завяршаліся трыюмфальныя шэсьці рымскага войска. У пачатку сярэднявечча антычныя пабудовы былі разбураныя. У гонар рымскага Капітоліюма названы будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне.

Па паданьні ў час этрускаў зваўся Сатурнійскім або Тарпэйскім пагоркам, стромкі схіл адной зь яго вяршыняў — Тарпэйскай скалы, служыў месцам пакараньняў. У рэспубліканскі час на тым месцы быў пабудаваны храм Юноны Дарадчыцы. Новы назоў атрымаў ад перанесенага з Квірыналя сьвяцілішча сабінаў якое звалася Капітоліюмам, каля яго адбываліся паседжаньні сэната і народныя сходы. Доўгі час захоўваўся і стары Капітоліюм (Capitolium vetus) які знаходзіўся на Квірынале.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]