Перайсьці да зьместу

Капальнёкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Капальнёкі

Капальнё́кі, (па-польску: Kopalnioki) — цьвёрдыя, чорныя сылескія цукеркі без начыньня, са смакам мяты і анісу, вядомыя з канца XIX стагодзьдзя[1].

Цукеркі складаюцца з цукру, анісавага алею, экстракту з сьвятаяньніку, мелісы і мяты, а таксама фарбавальніку — харчовага вугольля[1].

Назву слодыча можна патлумачыць тым, што цукеркі чорнага колеру і нагадваюць кавалачкі вугля. Іншым тлумачэньнем можа быць факт, што цукеркі раздавалі шахцёрам для абароны горла ад узьдзеяньня вугальнага пылу. Шахцёры ж забралі па некалькі цукерак для сваіх дзяцей і таму сталіся шырока вядомым сямейным прысмакам[1].

  1. ^ а б в Kto nam ukradł kopalnioki?, Dziennik Zachodni, 2011/07/10