Канстытуцыя ЗША
Выгляд
(Перанакіравана з «Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амэрыкі»)
Канстытуцыя ЗША (па-ангельску: United States Constitution) — асноўны закон ЗША, які мае найвышэйшую юрыдычную сілу. Канстытуцыя ЗША была прынятая 17 верасьня 1787 году на Канстытуцыйным канвэнце ў Філадэлфіі і пасьля ратыфікаваная ўсімі трынаццацьцю існымі тады амэрыканскімі штатамі. Лічыцца першай у сьвеце канстытуцыяй у сучасным разуменьні. Складаецца зь сямі артыкулаў, за час дзеяньня Канстытуцыі былі прынятыя дваццаць сем паправак, якія зьяўляюцца яе неад’емнай часткай. Джон Адамз называў у ліку папярэднікаў Канстытуцыі Мэйфлаўарскую дамову 1620 году.
Папраўкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пятая папраўка да Канстытуцыі ЗША
- 1865 — Трынаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША (адмена рабства)
- 1920 — 19-я папраўка да Канстытуцыі ЗША дала права голасу на выбарах жанчынам
- 1961 — дваццаць трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая надавала Вашынгтону тры галасы ў калегіі выбарнікаў для выбараў прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта