Камісія па рэфэрэндуме
Камісія па рэфэрэндуме[a] — часовы ўрад, для правядзеньня рэфэрэндума у Беларусі. Яны ствараюцца перад галасаваньнем і распускаюцца пасьля правядзеньня галасаваньня. Асабовы склад прызначаецца з надзейных людзей, якія будуць выконваць загады выканаўчых камітэтаў.
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камісіі па рэфэрэндуме дзеляцца на[1]:
- абласныя па рэфэрэндуме, Менская гарадзкая камісіі па рэфэрэндуме
- раённыя (сельскія), гарадзкія (абласнога і раённага падпарадкаваньня), раённыя (гарадзкія) па рэфэрэндуме
- участковыя па рэфэрэндуме.
Мясцовы рэфэрэндум
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мясцовы рэфэрэндум не праводзіцца на ўсёй Беларусі, а толькі на яе частцы. Для яго правядзеньня ствараюцца часовыя камісіі па рэфэрэндуме.
Для правядзеньня абласных рэфэрэндумаў ствараюцца наступныя камісіі па рэфэрэндуме<ref name="глс">:
- абласная
- раённыя (сельскія)
- гарадзкія (абласнога і раённага падпарадкаваньня)
- раённыя (гарадзкія)
- пасялковыя
- сельскія
- участковыя
Для правядзеньня Менскага гарадзкога рэфэрэндума ствараюцца наступныя камісіі па рэфэрэндуме:
- Менская гарадзкая
- раённыя (гарадзкія)
- участковыя
Для правядзеньня рэфэрэндумаў у сельскіх раёнах, гарадах абласнога падпарадкаваньня, раёнах у гарадах ствараюцца наступныя камісіі па рэфэрэндуме:
- раённая
- гарадзкая
- раённая ў горадзе
- участковая
Для правядзеньня рэфэрэндума ў горадзе раённага падпарадкаваньня, пасялковага, сельскага ствараюцца наступныя камісіі па рэфэрэндуме:
- гарадзкая (раённага падпарадкаваньня)
- пасялковыя
- сельскія
- участковыя
Цікавае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За ўвесь час існаваньня незалежнае Беларусі не было створанае камісіі па рэфэрэндуме, бо ўсе рэфэрэндумы сумяшчаліся з выбарамі Прэзыдэнта, або мясцовымі выбарамі.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Заканадаўства па стане на 2 верасьня 2019 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Выбарчы кодэкс, арт. 31