Камашы
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dd/Bagn%C3%A8res_de_Luchon_-_Fonds_Ancely_-_B315556101_A_MAURICE_1_009.jpg/220px-Bagn%C3%A8res_de_Luchon_-_Fonds_Ancely_-_B315556101_A_MAURICE_1_009.jpg)
Кама́шы, гама́шы (па-француску: gamache) — вязаныя або пашытыя з шчыльнага тоўстага матэрыялу чахлы без падэшваў, што закрываюць костачкі, часам дасягаюць калена. Апраналіся па-над чаравікамі. Зашпільваліся на гузікі збоку. Прызначаліся дзеля абароны абутку, які да пачатку масавае вытворчасьці быў даволі дарагім. У заходнеэўрапейскіх войсках (Францыі, Італіі), пасьля і ў Амэрыцы, абутак з камашамі замянялі боты.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Камашы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў