Каманда (мінамёт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каманда
Тып мінамёт
Краіна паходжаньня Сынґапур
Гісторыя выкарыстаньня
Выкарыстаньне Узброеныя сілы Сынґапуру
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Ordnance Development and Engineering Company
Вытворца Ordnance Development and Engineering Company
Характарыстыкі
Вага зброі: 7 кґ
рулі з затворам: 5,7 кґ
дзяржальні з прыцэлам: 0,5 кґ
апорнае пліты: 0,8 кґ
Дыямэтар 60 мм

Хуткастрэльнасьць да 20 стр/хв
Прыцэльная
далёкасьць
максымальная: 1080 м
мінімальная: 150 м

Каманда (па-ангельску: Commando) — 60-мм мінамёт, створаны сынґапурскаю кампаніяю Ordnance Development and Engineering Company і ўжываны пераважна ў паветрана-дэсантных частках у якасьці артылерыйскае падтрымкі.

Уяўляе сабою гладкарульную жорсткую сыстэму, набіваньне адбываецца зь пярэдняе часткі рулі.

Для стральбы ўжываюцца аскепкава-фуґасныя й дымавыя зарады вагаю ў 1,68 кґ.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найноўшая энцыкляпэдыя ўзбраеньняў/Пад рэд. Р. Вазьняка = Новейшая энциклопедия вооружений/Под ред. Р. Возняка. — Менск: Попурри, 2004. — Т. 1. — С. 222. — 472 с. — ISBN 985-483-169-8