Кайсанскія народы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сан, насельнікі Калахары

Кайса́нскія народы (з мовы нама Khoi, літаральна «гатэнтоты», «людзі», і san, літаральна «бушмэны», «староньнія») — група народаў на поўдні Афрыкі, якія размаўляюць на кайсанскіх мовах. Агульная колькасьць — каля 2 млн чалавек.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кайсанскія народы — старажытнае карэннае насельніцтва Паўднёвай Афрыкі. Некаторыя дасьледчыкі адносяць іх да прамых нашчадкаў вытворцаў Сангаанскай археалягічнай культуры[1] верхняга палеаліту, якая займала шырокія тэрыторыі ня толькі Паўднёвай, але таксама Ўсходняй Афрыкі. У Цэнтральнай Афрыцы межы яе распаўсюджаньня даходзілі да ракі Конга[2]. Гэта часткова пацьвярджаецца тым, што знойдзеныя рэшткі носьбітаў Сангаана былі антрапалягічна блізкія да капоіднай расы. У сувязі з кліматычнымі зьменамі 20 — 10 тысяч гадоў таму продкі кайсанскіх народаў мігравалі на самы поўдзень Афрыкі. У пачатку нашай эры яны былі вымушаны саступіць тэрыторыі на поўначы новым мігрантам-банту[3].

Згодна з дасьледаваньнямі групы генэтыкаў, якія праводзіліся ў Афрыцы на працягу 19992009 гг., бушмэны маюць найбольшую генэтычную разнастайнасьць сярод усіх прадстаўнікоў людзей сучаснага тыпу[4], што можа служыць доказам глыбокай старажытнасьці гэтага народу. Мяркуецца, што бушмэны паходзяць непасрэдна ад першых людзей разумных, аднак на працягу іх існаваньня яны мелі стасункі зь іншымі перасяленцамі. Блізкімі па паходжаньню да бушмэнаў зьяўляюцца некалькі груп афрыканскага насельніцтва ў раёне Чырвонага мора і Заходняй Афрыкі[5].

Этнічныя групы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нама
Грыква

Некаторыя дасьледчыкі адносяць да кайсанскіх народаў таксама ўсходнеафрыканскія этнічныя супольнасьці хадза і сандавэ, хаця іх мовы зьяўляюцца ізаляванымі, але могуць мець адзінае паходжаньне з кайсанскімі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]