Перайсьці да зьместу

Зямля Элзўэрта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
У гарах Элзўэрта

Зямля Элзўэрта (па-ангельску: Ellsworth Land) — частка тэрыторыі Заходняй Антарктыды на паўднёвым захадзе Антарктычнага паўвостарава.

Абмываецца на поўначы морам Бэлінсгаўзэна. Тоўшча ледавіковага покрыва да 3000 мэтраў. У паўднёвай частцы над паверхняй узвышаюцца горы Элзўэрт. На захадзе ў Зямлі Элзўэрта месьціцца шэльфавы ледавік Фільхнэра. Адкрыты ў 1935 годзе з самалёта Лінкальнам Элзўэртам, названа ім у гонар свайго бацькі.