Зязюля звычайная
| Зязюля звычайная | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Зязюлепадобныя |
| Сямейства | Зязюлевыя |
| Від | Звычайная зязюля |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Cuculus canorus | |
Звычайная зязюля (Cuculus canorus) — птушка сямейства зязюлевых сярэдніх памераў (даўжыня цела да 40 см, крыла — каля 22 см), з даволі доўгім (да 18 см) закругленым ступеністым хвастом і доўгімі махавымі крыламі. Важыць зязюля каля 100 г. Па афарбоўцы і памерам яна крыху нагадвае шуляка-карагольчыка. Плоцевы дымарфізм у афарбоўцы выяўлены добра. У дарослых самцоў сьпіна і хвост цёмна-шэрыя, горла, вальлё і грудзі сьветла-шэрыя. Астатняя частка апярэньня белая зь цёмнай папярочнай паласой. Вочы і акантоўка павек жоўтыя. Дзюба чарнявая, зьлёгку загнутая ў вяршыні. Ногі кароткія, аранжавага колеру. Самкі, у адрозьненьне ад самцоў, альбо бураватыя зьверху, з вохрыстыя налётам на вальлі, альбо сьпінны бок цела і верх галавы ў іх іржава-рудыя з шырокімі чорнымі і вузкімі белымі папярочнымі палосамі. Маладыя птушкі, незалежна ад полу, альбо шараватыя, альбо рудаватыя з больш цёмнай папярочнай паласатасьцю па ўсім целе.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- W. D. Rabaja ziaziula — biełaruskaja ptuška. (бел.) // Беларуская крыніца : газэта. — 20 traŭnia 1934. — № 22 (567). — С. 4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Зязюля звычайная — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў