Зуброўка (напой)
Зубро́ўка (па-польску: Żubrówka) — гатунак гарэлкі, дыстыляванай на жытняй аснове.
Гэты слынны напой вырабляўся на тэрыторыі сучаснага беларуска-польскага памежжа, пачынаючы з XVI стагодзьдзя і доўгі час зьяўляўся адным з найбольш улюбёных напояў як шляхты, так і сялянства. Наяўнае ў траве зуброўцы рэчыва кумарын надае напою характэрны водар і спрыяе апэтыту ды лепшаму страваваньню ежы.
У 1926 годзе кампанія Polmos (сучасны завод «Белалко») у Берасьці-Літоўскім вынайшла спосаб масавай вытворчасьці гэтага напою, які потым запазычылі многія кампаніі па ўсім сьвеце.
Паводле арыгінальнай рэцэптуры напой вырабляецца ў Берасьці пад назвай «Берасьцейская зуброўка». Менскі завод «Крышталь» вырабляе «Беларускую зуброўку», «Бульбаш» — настойку «Зубровую», «Налібокі» — настойку горкую «Налібокі Gold. Зубровіца». Таксама яго вырабляюць у іншых краінах:
- Польшча — Żubrówka,
- Літва — Stumbrinė,
- Украіна — Зубрівка,
- Чэхія — Zubrovka,
- ЗША — Bison Vodka,
- Нямеччына — Grasovka.
На сёньня брэнд Żubrówka і яго пераклады на іншыя мовы, а таксама травінка ўнутры бутэлькі зарэгістраваныя кампаніяй Polmos Białystok, Польшча.