Перайсьці да зьместу

Зоркі (часопіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зоркі
Краіна
Выдавец Народны камісарыят асьветы Беларускай ССР
Дата заснаваньня люты 1921
Дата закрыцьця чэрвень 1922
Мова беларуская мова

«Зо́ркі» ― першы дзіцячы часопіс у Беларускай ССР. Выдаваўся на беларускай мове Наркаматам асьветы БССР зь лютага 1921 па чэрвень 1922 року. Выйшлі 10 нумароў. Назва часопіса адбівалася ў вокладцы: пяціпраменныя зоркі адзначалі сьвятло іх прамянёў у кожны куток беларускай зямлі. Галоўны рэдактар ― Зьмітрок Бядуля[1].

У часопісе друкаваліся творы беларускіх пісьменьнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Зьмітрака Бядулі, Міхася Чарота, Янкі Журбы, Канстанцыі Буйло й іншых.

Першы нумар адкрываўся вершам Янкі Купалы «Ў школу», казкай Зьмітрака Бядулі «Панская хвароба», вершам Міхася Чарота «За зоркамі»:

За зоркамі яснымі, дзеці,
Ідзіце вы к шчасьцю і долі,
Хоць цемра пануе на сьвеце,
Ня згубіце сьцежкі ніколі.

У перакладах Янкі Купалы на старонках часопіса зьявіліся «Ёлачка» Раісы Кудашавай, «Дзед і баба» Юзафа Крашэўскага). Публікаваліся апавяданьні пра жывёлаў, у разьдзеле для маленькіх ― загадкі, гульні, песенькі[2].

Літаратуразнаўцы адзначаюць народную накіраванасьць часопіса: зварот да беларускага фальклёру, да побытавага матэрыялу, зразумелага сялянскім дзецям[3][4].

  1. ^ Зоркі // Белорусская ССР. Краткая энциклопедия. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1980. — Т. 3. — С. 225.
  2. ^ Часопіс «Зоркі», 1921. № 1
  3. ^ Барсток М. М., Гурэвіч Э. С., Яфімава М. Б., і інш. Беларуская дзіцячая літаратура. Вучэб. дапам. для філал. фак. і фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання. — Мн.: Вышэйшая школа, 1980. — 350 с.
  4. ^ Борбат Т. І. Воюш І. Д. Перыядычны друк для дзяцей і юнацтва // Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам.; пад рэд. А.М.Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. — Мн.: Вышэйшая школа, 2008. — С. 117.
  • Гурэвіч Э. С. Беларуская дзіцячая літаратура (1917—1967) / Пад рэд. В. В. Барысенка — Мн.: Навука і тэхніка, 1970. — 312 с.