Знакі задыяка (манэты)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сэрыя памятных манэтаў «Знакі задыяка» — сэрыя беларускіх юбілейных манэтаў Нацыянальнага банку Беларусі.

Сэрыя распачата манэтай Рыбы 16 лютага 2009.

Кожны выпуск сэрыі складаецца са срэбранай манэты наміналам — 20 рублёў і медна-нікелевай манэты наміналам 1 рубель.

На сёньняшні час выбіты наступныя манэты:

  1. Рыбы — 16 лютага 2009
  2. Авен — 18 лютага 2009
  3. Цялец — 16 сакавіка 2009
  4. Блізьняты — 26 сакавіка 2009
  5. Рак — 29 красавіка 2009
  6. Леў — 25 траўня 2009
  7. Панна — 25 чэрвеня 2009
  8. Шалі — 27 ліпеня 2009
  9. Скарпіён — 26 жніўня 2009[1]
  10. Стралец — 30 верасьня 2009
  11. Казярог — 5 лістапада 2009
  12. Вадаліў — 27 лістапада 2009

У 2013 годзе дадаткова выпушаная сэрыя манэт «Леў» наміналам 20 рублёў[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрыя памятных манэтаў «Знакі задыяка»
Выява Намінал, бел. рублёў Мэтал (стопак), проба Апісаньне
Авэрс Рэвэрс Авэрс Рэвэрс
20 Срэбра, 925 У цэнтры ў крузе, які складаецца з 12 сымбаляў знакаў задыяку, — выява Сонца ды Месяца, пад ім — астралягічны знак Рыб і надпісы: на лацінскай мове — PISCES, на беларускай мове — РЫБЫ; уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; унізе зьлева — год чаканкі (на срэбнай справа — проба стопку ды фірмовы (таварны) знак Манэтнага двара Польшчы); па крузе надпісы: уверсе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе намінал — 20 РУБЛЁЎ. У цэнтры — стылізаваная выява рыб (у вачох — устаўкі з сынтэтычнага крышталю), вакол якой геамэтрычны арнамэнт.
20 Срэбра, 925 У цэнтры ў крузе, які складаецца з 12 сымбаляў знакаў задыяку, — выява Сонца ды Месяца, пад ім — астралягічны знак Оўна і надпісы: на лацінскай мове — ARIES, на беларускай мове — АВЕН; уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; унізе зьлева — год чаканкі (на срэбнай справа — проба стопку ды фірмовы (таварны) знак Манэтнага двара Польшчы); па крузе надпісы: уверсе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе намінал — 20 РУБЛЁЎ. У цэнтры — стылізаваная выява барана (у вачох — устаўкі з сынтэтычнага крышталю), вакол якога геамэтрычны арнамэнт.
20 Срэбра, 925 У цэнтры ў крузе, які складаецца з 12 сымбаляў знакаў задыяку, — выява Сонца ды Месяца, пад ім — астралягічны знак Цяльца і надпісы: на лацінскай мове — TAURUS, на беларускай мове — ЦЯЛЕЦ; уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; унізе зьлева — год чаканкі (на срэбнай справа — проба стопку ды фірмовы (таварны) знак Манэтнага двара Польшчы); па крузе надпісы: уверсе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе намінал — 20 РУБЛЁЎ. У цэнтры — стылізаваная выява быка (у вачох — устаўкі з сынтэтычнага крышталю), вакол якой геамэтрычны арнамэнт.
20 Срэбра, 925 У цэнтры ў крузе, які складаецца з 12 сымбаляў знакаў задыяку, — выява Сонца ды Месяца, пад ім — астралягічны знак Блізьнят і надпісы: на лацінскай мове — GEMINI, на беларускай мове — БЛІЗНЯТЫ; уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; унізе зьлева — год чаканкі (на срэбнай справа — проба стопку ды фірмовы (таварны) знак Манэтнага двара Польшчы); па крузе надпісы: уверсе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе намінал — 20 РУБЛЁЎ. У цэнтры — стылізаваная выява дзяцей-блізьнят (у вачох — устаўкі з сынтэтычнага крышталю), вакол якога геамэтрычны арнамэнт.
20 Срэбра, 925 У цэнтры ў крузе, які складаецца з 12 сымбаляў знакаў задыяку, — выява Сонца ды Месяца, пад ім — астралягічны знак Рака і надпісы: на лацінскай мове — CANCER, на беларускай мове — РАК; уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; унізе зьлева — год чаканкі (на срэбнай справа — проба стопку ды фірмовы (таварны) знак Манэтнага двара Польшчы); па крузе надпісы: уверсе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе намінал — 20 РУБЛЁЎ. У цэнтры — стылізаваная выява рака (у вачох — устаўкі з сынтэтычнага крышталю), вакол якога геамэтрычны арнамэнт.
20 Срэбра, 925 У цэнтры ў крузе, які складаецца з 12 сымбаляў знакаў задыяку, — выява Сонца ды Месяца, пад ім — астралягічны знак Льва і надпісы: на лацінскай мове — LEO, на беларускай мове — ЛЕЎ; уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; унізе зьлева — год чаканкі (на срэбнай справа — проба стопку ды фірмовы (таварны) знак Манэтнага двара Польшчы); па крузе надпісы: уверсе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе намінал — 20 РУБЛЁЎ. У цэнтры — стылізаваная выява льва (у вачох — устаўкі з сынтэтычнага крышталю), вакол якога геамэтрычны арнамэнт.
20 Срэбра, 925 У цэнтры ў крузе, які складаецца з 12 сымбаляў знакаў задыяку, — выява Сонца ды Месяца, пад ім — астралягічны знак Панны і надпісы: на лацінскай мове — VIRGO, на беларускай мове — ДЗЕВА; уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; унізе зьлева — год чаканкі (на срэбнай справа — проба стопку ды фірмовы (таварны) знак Манэтнага двара Польшчы); па крузе надпісы: уверсе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе намінал — 20 РУБЛЁЎ. У цэнтры — стылізаваная выява дзяўчынкі (у вачох — устаўкі з сынтэтычнага крышталю), вакол якой геамэтрычны арнамэнт.
20 Срэбра, 925 У цэнтры ў крузе, які складаецца з 12 сымбаляў знакаў задыяку, — выява Сонца ды Месяца, пад ім — астралягічны знак Шаляў і надпісы: на лацінскай мове — LIBRA, на беларускай мове — ШАЛІ; уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; унізе зьлева — год чаканкі (на срэбнай справа — проба стопку ды фірмовы (таварны) знак Манэтнага двара Польшчы); па крузе надпісы: уверсе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе намінал — 20 РУБЛЁЎ. У цэнтры — стылізаваная выява шаляў (з устаўкай з сынтэтычнага крышталю), у чашах якіх зьмешчаныя Сонца ды Месяц, а вакол геамэтрычны арнамэнт.
20 Срэбра, 925 У цэнтры ў крузе, які складаецца з 12 сымбаляў знакаў задыяку, — выява Сонца ды Месяца, пад ім — астралягічны знак Скарпіёна і надпісы: на лацінскай мове — SCORPIO, на беларускай мове — СКАРПІЁН; уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; унізе зьлева — год чаканкі (на срэбнай справа — проба стопку ды фірмовы (таварны) знак Манэтнага двара Польшчы); па крузе надпісы: уверсе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе намінал — 20 РУБЛЁЎ. У цэнтры — стылізаваная выява скарпіёна (у вачох — устаўкі з сынтэтычнага крышталю), вакол якога геамэтрычны арнамэнт.
20 Срэбра, 925 У цэнтры ў крузе, які складаецца з 12 сымбаляў знакаў задыяку, — выява Сонца ды Месяца, пад ім — астралягічны знак Скарпіёна і надпісы: на лацінскай мове — SAGITTARIUS, на беларускай мове — СТРАЛЕЦ; уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; унізе зьлева — год чаканкі (на срэбнай справа — проба стопку ды фірмовы (таварны) знак Манэтнага двара Польшчы); па крузе надпісы: уверсе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе намінал — 20 РУБЛЁЎ. У цэнтры — стылізаваная выява стральца (у вачох — устаўкі з сынтэтычнага крышталю), вакол якога геамэтрычны арнамэнт.
20 Срэбра, 925 У цэнтры ў крузе, які складаецца з 12 сымбаляў знакаў задыяку, — выява Сонца ды Месяца, пад ім — астралягічны знак Казярога і надпісы: на лацінскай мове — CAPRICORN, на беларускай мове — КАЗЯРОГ; уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; унізе зьлева — год чаканкі (на срэбнай справа — проба стопку ды фірмовы (таварны) знак Манэтнага двара Польшчы); па крузе надпісы: уверсе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе намінал — 20 РУБЛЁЎ. У цэнтры — стылізаваная выява казьляня (у вачох — устаўкі з сынтэтычнага крышталю), вакол якога геамэтрычны арнамэнт.
20 Срэбра, 925 У цэнтры ў крузе, які складаецца з 12 сымбаляў знакаў задыяку, — выява Сонца ды Месяца, пад ім — астралягічны знак Вадаліва і надпісы: на лацінскай мове — AQUARIUS, на беларускай мове — ВАДАЛЕЙ; уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; унізе зьлева — год чаканкі (на срэбнай справа — проба стопку ды фірмовы (таварны) знак Манэтнага двара Польшчы); па крузе надпісы: уверсе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе намінал — 20 РУБЛЁЎ. У цэнтры — стылізаваная выява вадаліва (у вачох — устаўкі з сынтэтычнага крышталю), вакол якога геамэтрычны арнамэнт.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Скарпіён» // Банкаўскі веснік. — 2010. — № 32/505. — С. 15. — ISSN 2071-8896.
  2. ^ Аляксей Арэшка. Нацбанк увёў у абарачэнне адчаканеную ў Польшчы сярэбраную манету «Леў. 2013 (Leo. 2013)» — БелаПАН.