Перайсьці да зьместу

Зейская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зейская вобласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР, якая існавала ў 1934—1937 гадах. Цэнтар — горад Рухлава (цяпер Скавародзіна).

Зейская вобласьць была створаная 22 ліпеня 1934 году ў складзе Далёкаўсходняга краю. Уключала 7 раёнаў: Джэлтулацкі, Зейскі, Зейска-Ўчурскі, Магачынскі, Нюкжынскі, Рухлоўскі і Тыгдынскі. 26 верасьня 1937 вобласьць была ліквідаваная і ўключаная ў склад Чыцінскай вобласьці (цяпер гэтая тэрыторыя, большай часткай, адносіцца да Амурскай вобласьці).