Зваротны працэс
Выгляд
Зваро́тны працэ́с — працэс, які можна правесьці ў адваротным напрамку з поўным аднаўленьнем пачатковага стану як самой сыстэмы, так і навакольнага асяродзьдзя.
Зваротнасьць можна разумець у вузкім і шырокім сэнсе. У шырокім сэнсе зваротнасьць азначае магчымасьць вяртаньня сыстэмы ў зыходны стан. Зваротнасьць у вузкім сэнсе патрабуе не проста вяртаньня першапачатковага стану, але і праходжаньня (у адваротным напрамку) праз усе прамежкавыя станы.
Умовай зваротнасьці тэрмадынамічнага працэсу зьяўляецца яго раўнаважнасьць.
Усе зваротныя працэсы зьяўляюцца ізаэнтрапійнымі.
Паняцьце зваротнага працэсу зьяўляецца ідэалізацыяй. Усе рэальныя працэсы зьяўляюцца незваротнымі.