Перайсьці да зьместу

За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы (адзнака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы
III ступені
Арыгінальная назва За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы
Краіна Беларусь
Тып нагрудная адзнака
Падставы ўзнагароджаньня За шматгадовую бездакорную працу на Беларускай чыгунцы (не менш за 20 гадоў)
Статус уручаецца
Статыстыка
Парамэтры знак памерам 30*40 мм + калодка памерам 30 × 25 мм
Дата заснаваньня 1 красавіка 2014
Колькасьць 3000 (замова для першай партыі)[1].

За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, нагрудная адзнака беларускай чыгункі. Заснаваная ў 2014 годзе за шматгадовую бездакорную працу на Беларускай чыгунцы (ня менш за 20 гадоў). Мае тры ступені.

Адзнака заснавана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь № 9 ад 1 красавіка 2014[2]. На падставе пастановы загадам начальніка Беларускай магістралі Ўладзімера Марозава ад 22.04.2014 № 177Н зацьверджана Палажэньне аб парадку ўзнагароджаньня нагрудным знакам адрозьненьня «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» дзяржаўнага аб’яднаньня «Беларуская чыгунка».

Ганаровым нагрудным знакам узнагароджваюцца работнікі дзяржаўнага аб’яднаньня «Беларуская чыгунка» і арганізацыяў, якія ўваходзяць у яго склад, за шматгадовую бездакорную працу на чыгуначным транспарце, посьпехі ў прафэсійным майстэрстве і якія адпрацавалі на Беларускай чыгунцы ня менш за 20 гадоў. 

Узнагароджаньне адбываецца па ініцыятыве начальніка Беларускай чыгункі, па прадстаўленьнях, якія ўносяць яго намесьнікі, галоўны інжынэр, галоўны эканаміст, кіраўнікі службаў Упраўленьня, арганізацыяў і адасобленых структурных падразьдзяленьняў.

Узнагароджаньне нагрудным знакам адбываецца пасьлядоўна ад найніжэйшай ступені да найвышэйшай. Найвышэйшай ступеньню зьяўляецца I ступень.

Нагруднай адзнакай I ступені ўзнагароджваюцца работнікі, якія прапрацавалі на Беларускай чыгунцы ня менш за 30 гадоў.

Нагруднай заднакай II ступені ўзнагароджваюцца работнікі, якія прапрацавалі на Беларускай чыгунцы ня менш за 25 гадоў.

Нагруднай адзнакай III ступені ўзнагароджваюцца работнікі, якія прапрацавалі на Беларускай чыгунцы ня менш за 20 гадоў.

Работнікам Беларускай чыгункі, адзначаным нагрудным знакам «За добрасумленную працу…» І ступені, выплачваецца ўзнагароджваньне ў памеры 45 базавых велічыняў, ІІ ступені — 40, ІІІ ступені — 35 базавых велічыняў[3].

Нагрудныя адзнакі адрозьненьня «За добрасумленную Працу на Беларускай чыгунцы». (мэтал, ліцьцё, рознакаляровая эмаль, стужка, памер знаку: 30х40 мм, памер калодкі: 30х25мм).

Пасьведчаньне да нагруднай адзнакі «За добрасумленную Працу на Беларускай чыгунцы»: Матэрыял — кардон з паралёнам, скуразамяняльнік цёмна-бардовага колеру, малюнак эмблемы БЧ і тэкст — блінтавае цісьненьне фальгою залацістага колеру.

Футляр замшавы (плястык, аксамітная тканіна, устаўка з палярону; памер — 130х180х30мм)[4].