Залацінка
Выгляд
Залацінка (па-расейску: Золотинка, па-якуцку: Золотинка) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Нерунгрынскім улусе (раёне) Рэспублікі Саха (Якутыя) у Расейскай Фэдэрацыі. Чыгуначная станцыя. Знаходзіцца на Алданскім нагор’і ля р. Халаднікан на Амура-Якуцкай аўтамагістралі за 73 км ад Нерунгры.
Насельніцтва 5377 (1979), 1065 (1989), 566 (2002), 543 (2007), 546 (2009), 543 (2010)
Узьнік пад час будаўніцтва чыгункі Бам-Тында-Беркакіт. Месца дыслякацыі беларускага камсамольска-маладзёжнага атрада імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Кедышки. Ад 1977 г. рабочы пасёлак.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Федасеенка У. Залацінка на БАМе. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 29 жніўня 1975. С. 9. Павлович В. Ю. Золотинка. Минск. 1976. Золотинка. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 39.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |