Закарпацкія граматы
Закарпацкія ґраматы — умоўная назва дакумэнтаў дзяржаўна-прававога характару XIII — 1-ае паловы XVII ст., што тычацца рэґуляваньня сацыяльна-эканамічных, культурных і прававых адносінаў у Закарпацкай Украіне (у той час Закарпацьце было пад уладаю Вугоршчыны). Гэта — акты каралёў, адміністрацыйна-тэрытарыяльных і судовых інстытутаў, царкоўна-манастырскага й фэўдальна-прыватнага кіраваньня. Яны ахопліваюць шырокае кола пытаньняў грамадзянска-прававога характару, у прыватнасьці пра:
- вызначэньне прававога статусу местаў;
- рэґуляваньне каштовае, падатковае й мытнае палітыкі;
- ажыцьцяўленьне апэрацыяў куплі-продажу;
- правілы надзяленьня, дараваньня і карыстаньня зямлёю й лесам для розных пластаў насельніцтва (сьвецкае і духоўнае шляхты, царкоўна-манастырскіх установаў, вяскоўцаў ды інш.);
- павіннасьці каралеўска-дзяржаўныя, фэўдальныя, царкоўна-манастырскія;
- прывілеі сьвецкае й духоўнае шляхты, дзяржаўных службоўцаў, купцоў, прамыслоўцаў і г.д..
Закарпацкія ґраматы збольшага напісаныя лацінаю. Найстаражытнейшымі зь вядомых З.г., што напісаныя ўкраінскаю моваю, ё ґраматы Вінца ды Баліцы (Балкі; 1401) й Драгі (1404). Закарпацкія ґраматы ё важнаю крыніцаю вывучэньня сацыяльна-эканамічных, палітычных і прававых адносінаў у Закарпацкай Украіне эпохі сярэднявечча.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бисага Ю. М. Закарпатські грамоти * Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2005. — Т. 3 : Е — Й. — 672с.:іл с. — ISBN 966-00-0610-1
- Закарпатські грамоти