Перайсьці да зьместу

Нармандзкае заваяваньне Ангельшчыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Заваёва Ангельшчыны нарманамі»)
Выява з дывана Баё, што апавядае пра бітву пры Гастынгсе й падзеі, што прывялі да яе.

Нарма́ндзкае заваяваньне Анге́льшчыны (па-ангельску: Norman conquest of England) — уварваньне нарманаў на Брытанскія астравы пад кіраўніцтвам Вільгельма, герцага Нармандыі, і наступнае падпарадкаваньне ангельскага каралеўства. Галоўнымі падзеямі заваёвы сталі: бітва пры Гастынґсе й каранаваньне Вільгельма як караля Ангельшчыны. Падпарадкаваньне Ангельшчыны нармандзкім войскам скончылася ў 1070—1075 гадох. У выніку на тэрыторыю Ангельшчыны былі перанесеныя клясычныя формы фэадалізму й ваенна-ленай сыстэмы, створана цэнтралізаваная дзяржава з моцнай каралеўскай уладай. Узмацнілася арыентацыя краіны на кантынэнтальную Эўропу ды ейная ўцягнутасьць у эўрапейскую палітыку, а традыцыйныя сувязі са Скандынавіяй значна паслабелі. Захоп таксама паўплываў на разьвіцьцё ангельскае мовы й культуры.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]