Перайсьці да зьместу

Жыдакамуна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прапагандыскі плякат часоў польска-савецкай вайны (1919)
Пікетаваньне студэнтаў чальцоў Народна-радыкальнага руху (ONR) з антыжыдоўскім транспаратам (надпіс Сьмерць жыда-камуне) на бараме Варшаўскага ўнівэрсытэту (1936)

Жыдакомуна (па-польску: żydokomuna) — польскі прапагандысцкі тэрмін з вобласьці тэорыі змовы. Згодна з гэтай тэорыі змовы, жыды альбо ўжо кантралююць дзяржаўны апарат Польшчы, альбо зьбіраюцца захапіць над ім кантроль.

Слова «жыдакамуна» паходзіць ад слоў «żyd» (у польскай і беларускай мовах гэтае слова не мае лаянкавай канстатацыі) і «камуна».

Слова «жыдакамуна» зьявілася падчас савецка-польскай вайны 1919—1921 гадоў, калі, на думку праціўнікаў савецкай улады, бальшавікоў падтрымлівала непрапарцыйна вялікая колькаьсць жыдоў. У міжваенныя гады гэты тэрмін выкарыстоўваўся правымі нацыяналістычнымі сіламі для дыскрэдытацыі левых (і не толькі камуністаў) як жыдоў. Таксама тэрмін ставіў адпаведнасьць, быццам бы ўсе жыды — камуністы.

Тэрмін таксама ўжываўся ў пасьляваенныя гады. Доля габрэяў на вышэйшых пасадах у органах улады і бясьпекі ў Польскай Народнай Рэспубліцы спрыяла паглыбленьню гэтага стэрэатыпу ў пасьляваенны пэрыяд[1]. Паводле адміністрацыйных даных, 167 чалавек, або 37,1% кіруючага складу Міністэрства грамадзкай бясьпекі і Міністэрства грамадзкай бясьпекі (MBP) у Польшчы ў 1944—1956 гадах былі жыдамі і людзьмі яўрэйскага паходжаньня[2].

Удзел некаторай часткі польскіх жыдоў у камуністычным руху Польшчы і супрацоўніцтва з савецкім камуністычным рэжымам узмацнілі сярод мясцовых жыхароў акупаванай камуністамі Польшчы існуючы стэрэатып «жыдакамуны»[3][4][5][6][7][8][9][10][11].

Насуперак распаўсюджанаму стэрэатыпу, жыды складалі невялікую групу чэкістаў. У 1945—1955 гадах яны займалі ў сярэднім 1-2% асабістага складу супрацоўнікаў Міністэрства грамадзкай бясьпекі.

Стэрэатып «жыдакамуны» быў адной з галоўных падстаў габрэйскіх пагромаў на тэрыторыі Польшчы падчас і пасьля Другой сусьветнай вайны, у прыватнасьці гэтым былі выкліканы Львоўскі пагром (1941), Пагром у Ядвабна і пагром у Кельцах.

Часам для абазначэньня гэтага паняцьця выкарыстоўваўся тэрмін «жыдабальшавізм»(Judeo-Bolschewismus, перакладаецца таксама як"юдабальшавізм").

  1. ^ żydokomuna, Rafał Żebrowski, Polski Słownik Judaistyczny
  2. ^ Krzysztof Szwagrzyk. Żydzi w kierownictwie UB. Stereotyp czy rzeczywistość? — Biuletyn Instytutu Pamięci Narodowej, 11/2005, c. 37-42 («Жыды ў кіраўніцтве бясьпекі. Стэрыятыпы ці рэальнасьць?»)  (пол.), стаття, Часопіс
  3. ^ Jews in Poland: A Documentary History Paperback by Iwo Pogonowski  (анг.)
  4. ^ Piotrowski, Tadeusz. Poland’s Holocaust: Ethnic Strife, Collaboration with Occupying Forces and Genocide in Second Republic, 1918—1947.Chapter 3. Jewish Collaboration. page 35  (анг.)
  5. ^ Richard J. Evans. The Third Reich at War. Penguin, 2008 — History — 926 pages. page 46
  6. ^ Polish Film and the Holocaust: Politics and Memory By Marek Haltof. page 18 (анг.)
  7. ^ Thoughts of Professor Tomasz Strzembosz on Professors Gutman’s Diary Professor Tomasz Strzembosz Архівавана 29 грудня 2017. (анг.)
  8. ^ Борис Козловський. «Перші совіти були кращі. Бо скорше пішли...» Праверана 29 червня 2013 г. Архіўная копія ад 29 червня 2013 г.
  9. ^ Наконечний Є. «Шоа» у Львові. — Львів: ЛА «Піраміда», 2006. — 284 с. Архівавана 18 січня 2018. ISBN 966-8522-47-8
  10. ^ Mark Paul. NEIGHBOURS On the Eve of the Holocaust Polish-Jewish Relations in Soviet-Occupied Eastern Poland, 1939—1941  (анг.)
  11. ^ Understanding Ethnic Violence: Fear, Hatred, and Resentment in Twentieth-Century Eastern Europe (Cambridge Studies in Comparative Politics). pages 125—127 (анг.)
  • Krzysztof Szwagrzyk, Żydzi w kierownictwie UB. Stereotyp czy rzeczywistość?, Biuletyn IPN (11/2005), p. 37-42, [1]
  • Żydzi i komunizm адмыслоўвае выданьне «Jidełe» Żydowskiego Pisma Otwartego ад вясны 2000 году, ISSN 1230-8390.
  • August Grabski, Działalność komunistów wśród Żydów w Polsce (1944—1949), Wydawnictwo Trio, Warszawa 2004. ISBN 83-88542-87-7.
  • Żydzi skazani na komunę, August Grabski, Wyborcza.pl, 2002-02-03
  • Paweł Śpiewak, Żydokomuna, Warszawa 2012.