Жоўты карлік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Жо́ўты ка́рлік — тып невялікіх зорак галоўнай пасьлядоўнасьці, якія маюць масу ад 1 да 1,4 масы Сонца. Адпаведна сваёй назве, яны маюць жоўты колер, а асноўнай крыніцай энэргіі зьяўляецца тэрмаядзерны сынтэз гелю з вадароду. Самым вядомым жоўтым карлікам зьяўляецца Сонца.

Тэмпэратура паверхні жоўтых карлікаў складае 5000—6000 K, іх спэктральныя клясы G0VG9V.

Час жыцьця жоўтага карліка складае ў сярэднім 10 мільярдаў гадоў. Пасьля таго, як згарае ўвесь запас вадароду, зорка ў шмат разоў павялічваецца ў памеры і ператвараецца ў чырвоны гігант. Прыкладам чырвонага гіганта можа служыць зорка Альдэбаран. Чырвоны гігант выкідвае вонкавыя пласты газу, утворачы гэтым самым плянэтарныя туманнасьці, а ядро каляпсуе ў маленькі, шчыльны белы карлік.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Жоўты карліксховішча мультымэдыйных матэрыялаў