Жнівеньскае пагадненьне
Жні́веньскае пагадне́ньне 1945 року — пагадненьне пра аб’яднаньне цэркваў эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў і хрысьціянаў веры эвангельскай (пяцідзясятнікі), заключанае ў жніўні 1945 у Маскве (РСФСР). Фактычна за стварэньнем аб’яднаньня стаяў Савет па справах рэлігіяў, які адмаўляўся прызнаваць асобны пяцідзясятніцкі зьвяз.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзейнасьць хрысьціянаў веры эвангельскай была фактычна забароненая пасьля прыняцьця ў СССР у 1929 новага заканадаўства пра рэлігійныя культы[1], а ў наступным року ўсё кіраўніцтва саюзу была арыштаванае і рэпрэсаванае.
Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны пад ціскам савецкіх уладаў кіраўнікі пяцідзясятнікаў А. Бідаш, Д. Панамарчук (абодва з Украіны), І. Панько (БССР) і С. Вашкевіч (Заходняя Ўкраіна) падпісалі ўгоду пра аб’яднаньне з эвангельскімі хрысьціянамі і баптыстамі ў адзіны саюз. Такім чынам яны спадзяваліся атрымаць магчымасьць легальнае дзейнасьці ў складзе аб’яднанага саюзу. Аб’яднаньне адбылося на ўмовах адмовы ад малітвы на мовах (глёсалялія) і мыцьця ног[2]. У выніку аб’яднаньня ў грамады ЭХБ да 1965 року ўліліся каля 40 тысячаў пацідзясятнікаў[1].
Аднак большая частка пяцідзясятніцкіх цэркваў адмовілася далучацца да аб’яднаньня. Ужо ў 1946 року ў Кіеве пад кіраўніцтвам А. Бідаша, В. Бялых і І. Леўчука частка лідэраў ХВЭ абвясьціла пра выхад з саюзу. У 1948 у Днепрадзяржынску адбыўся другі пашыраны сход службоўцаў ХВЭ, на якім фактычна было абвешчанае стварэньне новага саюзу. Адразу па сканчэньні сходу ўсе 16 ягоных удзельнікаў былі арыштаваныя і пазьней прысуджаныя да розных тэрмінаў зьняволеньня[3]. Тым ня меней, выхад пяцідзясятніцкіх суполак з саюзу ЭХБ працягнуўся. «Нерэгістраваныя пяцідзясятнікі» стварылі па ўсім Савецкім Саюзе цэнтралізаваную структуру. Вернікі стала падвяргаліся перасьледам.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Пятидесятники (рас.) Основы религиозных культов и светской этики Праверана 20 чэрвеня 2013 г.
- ^ А. Карев. Еще один шаг в деле единства // Братский Вестник. — 1945. — № 3.
- ^ Августовское соглашение 1945 и пребывание во ВСЕХБ. Московская церковь христиан веры евангельской «Вифлеем». Праверана 20 чэрвеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тэкст пагадненьня(недаступная спасылка) (рас.)