Перайсьці да зьместу

Еніфэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Еніфэр (поўнае імя — Еніфэр з Вэнгербэргу) — адна з галоўных дзеючых асобаў у сэрыі раманаў Анджэя Сапкоўскага.

Чараўніца. Каханая Геральта й названая маці Цыры. Заўжды апраналася ў спалучэньне чорнага зь белым. Ад яе заўжды пахла бэзам і агрэстам. Была самым маладым сябрам Рады Чараўнікоў. Як і большасьць чараўніц, была бясплоднай, з-за чаго вельмі шкадавала. Яе прыгажосьць можна патлумачыць тым, што ў сьвеце Сапкоўскага чараўніцы заставаліся вечна маладымі, дзякуючы спэцыяльным узварам. Гэтыя ўзвары таксама надавалі прыгажосьць. У час падзеяў, што апісаныя ў рамане «Вежа Ластаўкі», ёй было 94 гады. У саге пра ведзьмара сказана, што калісьці Еніфэр была агіднай старой бабулькай. У бойцы на ўзгор’і Саддэн была пазбаўлена зроку (але пасьля аднавіла яго).

Упершыню ўзгаданая ў апавяданьні «Апошняе жаданьне». Зьяўляецца таксама ў апавяданьнях «Мяжа мажлівасьці», «Аскепак льду», «Меч Прызначэньня», «Штосьці большае», а таксама ва ўсіх раманах сагі пра Ведзьмара.