Ельня (басэйн Дняпра)
Выгляд
Ельня | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | паміж вв. Чэрнін і Новае Жыцьцё |
Вусьце | Сож |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 30 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 0,9 м³/с |
Плошча басэйну | 170 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1 ‰ |
Е́льня — рака ў Краснапольскім і Прапойскім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 170 км². Выдатак вады ў вусьці 0,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.
Пачынаецца з балота паміж вёскамі Чэрнін і Новае Жыцьцё Краснапольскага раёну, вусьце за 3 км на паўночны захад ад вёскі Старынка Прапойскага раёну.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырыня яе 250—500 м. Абалона перарывістая, паміж вёскамі Старынка і Ельня Прапойскага раёну адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,9 км (ад вытоку да вёскі Заазер’е Краснапольскага раёну), на астатнім працягу зьвілістае. Шырыня ракі ў межань 4—8 м[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 161
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 161