Дэйвід Лэйн
Дэйвід Лэйн | |
David Lane | |
Род дзейнасьці | палітыка |
---|---|
Дата нараджэньня | 2 лістапада 1938 |
Месца нараджэньня | Ўодэн, Аёва, ЗША |
Дата сьмерці | 28 траўня 2007 |
Месца сьмерці | Тэрэ Хот, Індыяна, ЗША |
Прычына сьмерці | захворваньне нэрвовай сыстэмы[d] |
Месца вучобы | |
Занятак | рыелтар, журналіст, right-wing extremist |
Сябра ў | Ку-клюкс-клан і The Order[d] |
Дэ́йвід Лэйн (па-ангельску: David Lane; 2 лістапада 1938 — 28 траўня 2007) — амэрыканскі актывіст і прыхільнік ідэяў белага нацыяналізму.
У 1979 годзе Дэйвід Лэйн стварыў «Дэнвэрскі аддзел рыцараў Ку-клюкс-клану». Зьяўляецца адным з заснавальнікаў арганізацыі Боба Мэцьюза «The Order». Чальцы «The Order» абвінавачваюцца ў выкраданьні грошай, забойствах, падрывах бомбаў, вырабе фальшывых банкнотаў, арганізацыі ваенізаваных лягераў з мэтаю зьвяржэньня ўраду ЗША.
Лэйн быў прысуджаны да 190 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў арганізацыі забойства радыёвядучага Алана Бэрга ў 1984 годзе. Сваё дачыненьне да забойства адмаўляў. Пакараньне адбываў у фэдэральнай турме ADX Florence ва Флярэнцыі, штат Каларада.
Зьяўляецца аўтарам папулярнага ў асяродзьдзі нэанацыстаў лёзунга «14 словаў»: «We must secure the existence of our people and a future for White children» («Мы павінны захаваць існаваньне Нашага народа і будучыню для Белых дзяцей»). Знаходзячыся ў заключэньні, пісаў кнігі з вобласьці «теорыі змовы». Прапаведаваў «ватанізм».
Памёр 28 траўня 2007 году ў сьне вечарам у турме ў Індыяне.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Творчасьць Дэйвіда Лэйна (анг.)