Перайсьці да зьместу

Дзень бацькі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзень бацькі — штогадовае сьвята ў гонар бацькаў, якое адзначаецца ў многіх краінах у трэцюю нядзелю чэрвеня.

У ЗША ўпершыню сьвяткаваўся 19 чэрвеня 1910 году. Ініцыятарам стварэньня гэтага сьвята называюць місіс Дод зь места Спокан, штату Вашынгтон. Яна хацела выказаць удзячнасьць свайму бацьку, а ў яго асобе — усім клапатлівым бацькам Амэрыкі, якія ўдзельнічаюць у выхаваньні дзяцей. Бацьку заснавальніцы сьвята клікалі Ўільям Смарт, яго жонка памерла, нарадзіўшы шостага дзіця, але бацька-адзіночка пасьпяхова выхаваў нованароджанага і яшчэ пяцярых дзяцей. Дабрадзейны Ўільям быў вэтэранам грамадзянскай вайны і пражываў зь дзецьмі на фэрме.