Джытэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Джытэр (па-ангельску: jitter — трымценьне) ці фазавае трымценьне лічбавага сыгналу дадзеных — непажаданыя фазавыя й/ці частотныя выпадковыя адхіленьні перадаванага сыгналу. Узьнікаюць з прычыны нестабільнасьці задавальнага генэратару, зьмен парамэтраў лініі перадачы ў часе й рознай хуткасьці распаўсюду частотных складнікаў аднаго й таго ж сыгналу.