Джордж Ўільям Расэл
Выгляд
Джордж Ўільям Ра́сэл (па-ангельску: George William Russell; 10 красавіка 1867 — 17 ліпеня 1935) — ангельскамоўны ірляндзкі паэт, выбітны дзеяч ірляндзкага літаратурнага адраджэньня. Друкаваўся пад псэўданімам Æ.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джордж Ўільям Расэл нарадзіўся ў Лургане ў Ірляндыі. Ва ўзросьце 11 гадоў пераехаў у Дублін. У 1884 годзе пазнаёміўся ды пасябраваў зь Ўільямам Батлерам Ейтсам. У 1898 годзе ажаніўся зь Віялетаю Норт. Быў актыўным нацыяналістам. Выдаваў некалькі часопісаў, дзе друкаваліся, у прыватнасьці, Джэймз Джойс ды Патрык Каванах. Памёр у Бурнэмуце, пахаваны ў Дубліне.
Бібліяграфія (няпоўная)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Подых Зямлі» (The Earth Breath, 1897)
- «Вітаньне» (Salutation, 1917)
- «Дом тытанаў» (The House of the Titans, 1934)
- «Выбраныя вершы» (Selected Poems, 1935)