Двукрыльныя
Выгляд
Двукрыльныя | |
Двукрыльныя з шасьці розных сямействаў. | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Суставаногія |
Кляса | Вусякі |
Атрад | Двукрыльныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Diptera | |
Двукры́льныя (па-лацінску: Diptera) — атрад вусякоў.
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вылучаюцца 2 падатрады: даўгавусыя і караткавусыя. Налічваецца больш за 150 сямействаў і каля 100 тысячаў відаў.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжынёю 0,3—50 мм. Афарбоўка цёмная або стракатая. Разьвітая адна пара (пярэдняя) крылаў (адсюль назва), задняя рэдуктаваная і пераўтварылася ў булавападобныя жужальцы. Галава круглявая зь вялікімі фасэтачнымі вачымі. Вусікі шматсустаўныя (у даўгавусых) або кароткія трохсустраўныя (у караткавусых). Ротавыя органы колюча-сысучыя або ліжучыя, зрэдку рэдуктаваныя.