Дванаццаць крэслаў
Дванаццаць крэслаў | |
рас. Двенадцать стульев | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Ільф і Пятроў |
Мова арыгіналу: | расейская |
Год напісаньня: | 1927 |
Публікацыя: | 1928 |
Выдавецтва: | Зямля і фабрыка |
Наступны твор: | «Залатое цяля» |
«Дванаццаць крэслаў» (па-расейску: «Двенадцать стульев») — раман Ільлі Ільфа і Яўгена Пятрова, напісаны ў 1927 годзе і які зьяўляецца першай сумеснай працай суаўтараў. У 1928 годзе раман быў апублікаваны ў мастацка-літаратурным часопісе «Трыццаць дзён» (№ 1—7); у тым жа годзе выдадзены асобнай кнігай. У аснове сюжэту — пошукі дыямантаў, схаваных у адным з дванаццаці крэслаў мадам Петуховай, аднак гісторыя, выкладзеная ў творы, не абмежавана рамкамі прыгодніцкага жанру: у ім, на думку дасьледчыкаў, абагульняецца «глябальны вобраз эпохі».
Літаратурная супольнасьць 1920-х гадоў сустрэла зьяўленьне раману вельмі стрымана. Да ліку тых, хто падтрымаў суаўтараў, ставіліся пісьменьнік Юры Алеша, палітычны дзяяч Мікалай Бухарын, крытык Анатоль Тарасенкаў і некаторыя іншыя сучасьнікі Ільфа і Пятрова. У 1949—1956 гадох «Дванаццаць крэслаў» — нароўні з напісаным пазьней раманам «Залатое цяля» — былі пасьля зьяўленьня праекту пастановы сакратарыята ЦК ВКП (б) «Аб грубай палітычнай памылцы выдавецтва „Савецкі пісьменьнік“ ад 14 сьнежня 1948 году» забароненыя да друку. Твор быў неаднаразова экранізаваны.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дванаццаць крэслаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў