Перайсьці да зьместу

Даўжанка (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Даўжанка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Стадолішча
Вусьце Друць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 37 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,3 м³/с
Плошча басэйну 272 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰

Даўжа́нка — рака ў Бялыніцкім і Клічаўскім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Даўжыня 37 км. Плошча вадазбору 272 км². Выдатак вады ў вусьці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.

Асноўны прыток — рака Рудка (праваруч).

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 1,5 км на ўсход ад вёскі Стадолішча Бялыніцкага раёну, вусьце на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Даўжанкі Клічаўскага раёну. Цячэ паўднёва-ўсходняй ускраінай Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Даліна невыразная, у нізкай плыні трапэцападобная, дробнаўрэзаная, шырынёй 1 км. Да вёскі Доўгае Клічаўскага раёну схілы парасьлі мяшаным забалочаным лесам, ніжэй адкрытыя. Абалона двухбаковая, лугавая, у верхняй частцы забалочаная. Рэчышча ў вытоку на працягу 5 км каналізаванае, ніжэй зьвілістае. У вадазборы пераважае лес[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 139
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 139
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.