Даліна прывідаў (Крым)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 44°44′54″ пн. ш. 34°24′23″ у. д. / 44.74833° пн. ш. 34.40639° у. д. / 44.74833; 34.40639 Даліна прывідаў - мясцовасьць у Крыму на заходнім схіле паўднёвай грады горнага масіву Дэмерджы (недалёку ад Алушты). тут знаходзяцца дзіўныя скалы падобныя да розных людзкіх фігур.

У 1981 годзе тут быў створаны геалягічны помнік прыроды агульнадзяржаўнага значэньня Урочышча Дэмерджы агульнай плошчай 20 га. Яго ахова была даручана Алуштынскаму лесгасу[1].

У паўночнай частцы Алушцінскай даліны знаходзіцца адна з найпрыгажэйшых гор Паўднёвага берагу - гара Дэмерджы («Каваль-гара»). У даўнія часы гара звалася Фуна, што значыць «тая, што дыміць». Такую ж назву мела крэпасьць, якая знаходзілася на заходнім схіле гары. Уздоўж сярэднявечнай крэпасьці праходзіць сьцежка экскурсійнага маршруту ў Даліну Прывідаў, якая дзівяць сваім незвычайным ляндшафтам.

Сваімі формамі каменныя фігуры нагадваюць таямнічыя постаці людзей, жывёл, загадкавых істот, прадметаў і, у залежнасьці ад часу сутак і асьвятленьня, іх выявы мяняюцца, даючы назіральнікам глебу для фантазіі. Асаблівая хараство і таямнічасьць постацям надае густы туман, што сядае на Даліну Прывідаў. Едучы па трасе Сімфэропаль - Алушта, выразна праглядаецца каменная постаць, якая нагадвае жаночыя грудзі. Турысты назвалі гэтую фігуру «Профіль Кацярыны II». Адзін са слупоў - «Волат» - уяўляе сабой каменную глыбу дыямэтрам 5 м, што ўздымаецца на 25 мэтраў. Па баках яго грувасьцяцца слупы і калёны меншых памераў, вышынёй да 10-20 м. Гэты розныя формы рэльефаў выветрываньня. Падобных каменных "прывідаў" у даліне больш за сотню. Здалёк гэтыя слупы нагадваюць гігантаў ці «чортавы пальцы».

Усе мудрагелістыя формы Даліны Прывідаў - вынік узьдзеяньня на канглямэраты прыродных стыхій: ападкаў, сонца, ветру, а часам - і землятрусаў. Агульны ж аб'ём каменнага хаосу перавышае 4 мільёны м³. Вялікую навуковую цікавасьць маюць галька і валуны тутэйшых канглямэратаў. Гэта найстаражытнейшыя пароды, узрост якіх вызначаецца ў 800 мільёнаў - 1,1 мільярда гадоў. Цікавая і расьліннасьць: флёра Дэмерджы налічвае 420 відаў, у ліку якіх такія рэдкія, як ціс ягадны, лядвенец крымскі, эспарцэт яйлінскі, піраканта і інш. Даліна прывідаў зьяўляецца папулярным турыстычным аб'ектам.

Украина, Крым, вид с Демерджи на Бабуган и Чатыр-Даг (панорама) 02.jpg
1300px

Легенды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З Далінай Прывідаў зьвязаны шэраг легенд. Паводле адной з іх, некалі качэўнікі, што заваявалі Крым, пабудавалі на вяршыні гары Дэмерджы велізарную кузьню. Там кавалася зброя для захопу новых зямель і працавала мноства рабоў. Жар ад гэтай кузьні, нібыта быў настолькі моцным, што ад яго перасыхалі сады, ручаі і крыніцы. Маладая дзяўчына Марыя паднялася да кузьня і стала просіць злога каваля-наглядчык сысьці з гары. Каваль забіў дзяўчыну. Пасьля гэтага гара задрыжала і ўсе злыдні-заваёўнікі пераўтворанага ў камяні. Скамянела і Марыя. Скалу з яе профілем і зараз можна ўбачыць у Даліне Прывідаў[1].


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Коротенко Н.Е., Щирица А.С., Каневский А.Я. Геологические памятники Украины: справочник-путеводитель. - К.: Наук. думка, 1985. - С. 74.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]