Гіфа
Гі́фа — ніткападобны, разгалінаваны элемэнт, што, пераплятаючыся зь іншымі гіфамі, складае міцэлій або цела грыба.
Гіфы маюць верхавінны і неабмежаваны рост. У ніжэйшых грыбоў гіфы ня маюць папярочных загарадак, а міцэлій складаецца з адной буйной шмат’ядравай вузы. У сапраўдных грыбоў загарадкі ўтвараюцца на роўнай адлегласьці. У большасьці грыбоў гіфальная абалонка бясколерная, у некаторых яна афарбаваная. Хімічны склад абалонкі можа адрозьнівацца ў розных сыстэматычных групах (хітын, глюкан, цэлюлёза). Асноўнай функцыяй гіфы ўважаецца паглынаньне вады і спажыўных рэчываў з навакольнага асяродзьдзя. Некаторыя фрагмэнты гіф могуць мець пэўныя мадыфікацыі, якія забясьпечваюць іхнае прыстасаваньне да ўмоваў навакольнага асяродзьдзя, а таксама гуляюць важную ролю ў вэгетатыўным размнажэньні.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уводзіны ў мікалёгію. MicrobiologyBytes.