Перайсьці да зьместу

Гімн Рэспублікі Калмыкіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хальмг Таңһчин частр
Хальмґ Тангчын частр
Гімн Рэспублікі Калмыкіі
Аўтар словаў Вера Шуграева
Кампазытар Аркадзь Манджыеў
Краіна Калмыкія Калмыкія
Зацьверджаны 30 кастрычніка 1992
Гімн Рэспублікі Калмыкіі
Інструментальны запіс гімна
Кароткі інструментальны запіс

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Калмыкіі (па-калмыцку: Хальмг Таңһчин частр) — адзін зь дзяржаўных сымбаляў Рэспублікі Калмыкіі. Зацьверджаны Вярхоўнаю Радаю Рэспублікі Калмыкіі – Хальмґ Тангч 30 кастрычніка 1992 року.

Калмыцкая Беларуская

Сарул сәәхн Хальмг Таңhч
Сансн тоотан күцәнә
Авта җирһлин бат җолаг
Алдр hартан атхна

Прысьпеў:
Улан залата Хальмг улс
Улата теегән кеерүлий!
Төрскн нутгтан күчән нерәдәд
Толhа менд җирhий

Олн-келн әмтнлә хамдан
Уралан Таңhчин зүткнә
Иньгллтин залин өндр герлд
Иргч мана батрна

(Прысьпеў)

Баатр-чиирг үрдәр туурад
Буурл теегм өснә
Сурhуль-номдан килмҗән өгәд
Сул нерян дудуулна

(Прысьпеў)

Сьветлая прыгожая Рэспубліка Калмыкія
Усё, што задумала, выконвае,
Складнага жыцьця дужыя павады
У слаўнай руцэ сьціскае.

Прысьпеў:
З чырвоным пэндзьлем, калмыцкі народзе,
Чырвоны стэп упрыгожыма!
Роднай дзяржаве моц прысьвяціма,
Дык жыцьмем мы!

З усімі людзьмі розных моваў разам
Наперад імкнецца мая Рэспубліка.
Сяброўства полымя ў высокім сьвятле
Будучыня нашая мацнее.

(Прысьпеў)

Моцнымі цягавітымі дзецьмі услаўляючы,
Сівы стэп мой расьце.
Аддаючы вучобе намаганьне,
Вольнае імя ўзносяць

(Прысьпеў)

18 кастрычніка 1990 року Вярхоўная Рада Калмыцкае Аўтаномнае ССР прыняў Дэклярацыю пра дзяржаўны сувэрэнітэт, у адпаведнасьці зь якой Калмыцкая АССР была ператвораная ў Калмыцкую ССР – Хальмґ Тангч. Адлюстраваньня на гербе і сьцягу гэтая зьмена не знайшла. Пастановаю Вярхоўнае Рады ад 20 лютага 1992 року № 336-IX Калмыцкая ССР была перайменаваная ў Рэспубліку Калмыкія – Хальмґ Тангч. У адпаведнасьці з Пастановаю Прэзыдыюму Вярхоўнае Рады Калмыцкае ССР – Хальмґ Тангч ад 7 чэрвеня 1991 року № 243-П -1Х у рэспубліцы быў аб’яўлены конкурс па стварэньні новых дзяржаўных сымбаляў Калмыцкае ССР – Хальмґ Тангч[1].

У выніку Вярхоўнаю Радаю Рэспублікі Калмыкіі – Хальмґ Тангч 30 кастрычніка 1992 року быў зацверджаны Дзяржаўны гімн Рэспублікі Калмыкіі – Хальмґ Тангч. У якасці Дзяржаўнага гімну быў зацьверджаны музычна-паэтычны твор «Хальмг Тангчин частр» (музыка А. Манджыева, словы В. Шуграевай). Дзяржаўны гімн быў зацьверджаны таксама асобным Законам Рэспублікі Калмыкіі – Хальмґ Тангч ад 4 лістапада 1992 року "Пра дапаўненьне Канстытуцыі (Асноўнага Закону) Калмыцкае ССР – Хальмґ Тангч ст. 158-1"[1].

Парадак, месца і час выкананьня дзяржаўнага гімну Рэспублікі Калмыкіі вызначаны Законам Рэспублікі Калмыкіі ад 11 чэрвеня 1996 року № 44-I-3 «Пра дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Калмыкіі». Паводле ст. 16 названага Закону[2]:

дзяржаўны гімн Рэспублікі Калмыкіі - Хальмг Тангчин частр выконваецца падчас ўрачыстых цырымоніяў і іншых мерапрыемстваў, што праводзяцца дзяржаўнымі орґанамі:
пры ўзьняцьці Дзяржаўнага сьцяну Рэспублікі Калмыкіі - Хальмг Тангчин туг;
пасьля прынашэньня прысягі новапрызначаным Кіраўніком Рэспублікі Калмыкіі;
пры адкрыцьці ўрачыстых пасяджэньняў Народнага Хурала (Парлямэнту) Рэспублікі Калмыкіі;
пры адкрыцьці мэмарыялаў, помнікаў і манумэнтаў;
пры ўскладаньні вянкоў да могілкаў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў і тых, хто загінулі пры абароне Бацькаўшчыны;
пры ўручэньні дзяржаўных узнагародаў;
пры адкрыцьці й закрыцьці ўрачыстых мітынґаў, сходаў, афіцыйных ушанаваньняў;
пры сустрэчах, правадах, і іншых мерапрыемствах, зьвязаных з прыёмам і правадамі вышэйшых афіцыйных асобаў Расейскае Фэдэрацыі, афіцыйных службовых асобаў - суб’ектаў Расейскае Фэдэрацыі, Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў і замежных краінаў, пасьля выкананьня Дзяржаўнага гімну краіны госьця.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]