Гэй, саколы
«Гэй, сако́лы» (па-польску: Hej, sokoły, па-ўкраінску: Гей, соколи) — польская, украінская й беларуская традыцыйная баляда, створаная ў першай палове XIX стагодзьдзя. Аўтарам песьні прынята лічыць украінска-польскага аўтара Томаша Падуру (1801—1871 рокі). Аднак часам можна сустрэць меркаваньне аб тым, што песьня зьяўляецца польскай[1] або ўкраінскай народнай[2]. Песьня набыла шырокую вядомасьць падчас Польска-савецкай вайны. Трэк мае рысы ўкраінскай школы польскага рамантызму.
«Гэй, саколы» распавядае аб украінскім казаку (у некаторых варыянтах Улане), які зьехаў на чужыну й смуткуе па Радзіме, і аб каханай дзяўчыне, якая засталася там. У 1999 року песьня была скарыстаная як саўндтрэк да фільму «Агнём і мечам» (экранізацыя аднайменнага раману Г. Сянкевіча).
Тэкст песьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Польская | Украінская | Беларуская |
Hej, tam gdzieś z nad czarnej wody Wsiada na koń kozak młody. |
Гей, десь там, де чорні води, |
Гэй, над рэчкай, над чарненькай |