Гутаркі ўдзельніка:Pauk
Прывітаньне[рэдагаваць крыніцу]
Сардэчна вітаем у беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.
Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка. Даведацца пра апошнія зьмены можна на старонцы Апошнія зьмены.
Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.
У размовах і абмеркаваньнях заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца з дапамогай камбінацыі ~~~~, ці кнопкі Ваш подпіс і момант часу над акном рэдагаваньня.
Прыемнага часу на старонках нашае вольнае энцыкляпэдыі.
-- Bełamp 09:30, 20.жніўня.2006 (UTC)
i/і[рэдагаваць крыніцу]
Калі ласка, ужывайце кірылічны варыянт літары «і», а не лацінкавы «i», бо інакш гэта робіць пошук немагчымым (яны маюць розныя коды). Усталяваць раскладку з кірылічнымі літарамі беларускага альфабэту можна ў любой апэрацыйнай сыстэме. --Red_Winged_Duck 08:44, 29.верасьня.2006 (UTC)
Шаблён:Інфармацыя пра горад[рэдагаваць крыніцу]
Вы можаце выкарыстоўваць гэты шаблён у Вашых артыкулах. Прыклад выкарыстаньня можна пабачыць ў Палерма. Дарэчы, пры выкарыстаньні, Шаблён: не патрэбны, гэта пераклад прасторы назваў Template.
Сібірская мова[рэдагаваць крыніцу]
Артыкул пра сібірскую мову ня можа быць выдалены, бо ўжо нават існуе Вікіпэдыя на гэтай мове. Вашая прапанова роўная прапанове выдаліць артыкул пра ангельскую мову. На будучыню: калі ласка, абгрунтоўваеце вашыя прапановы аб выдаленьні на адпаведных старонках гутарак. --Red_Winged_Duck 12:02, 18 кастрычніка 2006 (UTC)