Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Bunker By

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прывітаньне

[рэдагаваць крыніцу]

Сардэчна вітаем у беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.

Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка. Даведацца пра апошнія зьмены можна на старонцы Апошнія зьмены.

Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.

У размовах і абмеркаваньнях заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца з дапамогай камбінацыі ~~~~, ці кнопкі Ваш подпіс і момант часу над акном рэдагаваньня.

Прыемнага часу на старонках нашае вольнае энцыкляпэдыі. --MaximLitvin 13:18, 30.жніўня.2006 (UTC)

Дзякуй за iнфармацыю. Ёсць пытанне. Наколькi бачу, зьмены адбываюцца на тарашкевiцы. Гэта абавязковае патрабаванне? У мяне з гэтым будуць часовыя праблемы ). Bunker 13:58, 30.жніўня.2006 (UTC)

Не, не абавязковае, ў нашае Вікіпедыі можна карыстацца любым правапісам. Што датычыць артыкулаў на тарашкевіцы, то зазірніце ў Вікіпэдыя:Правапіс. Мо ў бліжэйшы час усё стане прасцей, я на гэта прынамсі спадзяюся, бо адзін з ўдзельнікаў спрабуе стварыць канвертар для Вікі. Таксама вось тут (пункт 5.14) зараз ідзе абмеркаванне стварэння асобнай Вікі выключна на афіцыйным правапісе, але на мой погляд гэта ў асноўным пытанне аб еднасці (ці не еднасці) нашае беларускамоўнай суполкі - нішто больш :( --MaximLitvin 14:15, 30.жніўня.2006 (UTC)

Выдатна! Дзякуй, аб гэтым неяк не падумаў.

82.209.211.98, прабачце, Вы аб чым? Bunker 14:56, 30.жніўня.2006 (UTC)
Не звяртайце ўвагі, падобна на тое, што ён зараз трохі хворы :) (гумар). --MaximLitvin 16:31, 30.жніўня.2006 (UTC)

Убачыў, што ў белвiкi ёсць удзельнiк Bunker. Ня маю да гэтага ўдзельнiка нiякага дачыненьня. "Bunker" выкарыстоўваю каля 8 год (з 1998). Каб не блытацца, зраблю мянушку "Bunker (by)". Bunker (by) 16:34, 30.жніўня.2006 (UTC)