Гутаркі ўдзельніка:Міша BMW
Кароткае апісаньне зьмяненьняў (summary)
[рэдагаваць крыніцу]Вельмі дапамагае зразумець у гісторыі (history), што зьмянялася ў артыкуле. Таму лепей час на гэта ня шкадаваць :-)
Пазыцыя прозьвішча
[рэдагаваць крыніцу]Згодна дыскусіі з W.V.-S. і па прыкладу традыцыйных энцыкляпэдый ([slounik.org slounik.org]) - прозьвішча ў пачатку артыкула пра пэрсону павінна быць першым. Гл. Абмеркаваньне:Мікола Ермаловіч
Націскі
[рэдагаваць крыніцу]Мне здаецца, што ня трэба ставіць націскі ў відавочных сытуацыях - у словах з адной галоснай ці з літарай ё.
EugeneZelenko 15:14, 28 Aug 2004 (UTC)
Артыкул Інтэрнэт
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул атрымліваецца вельмі добры, але мне здаецца, што лепей падзяліць яго на самастойныя: Інтэрнэт, Футуралогія Інтэрнэт, Сэрвер Інтэрнэт. А потым аб'яднаць іх з дапамогай катэгорыі Інтэрнэт. У гэтую ж катэгорыю просіцца FTP (а мо і ў падкатогорыю Пратаколы Інтэрнэт). Але гэта тэма для далейшага абмеркаваньня.
Дробная заўвага: згодна арфаграфічнаму слоўніку Нашай Нівы - электронны EugeneZelenko 07:18, 29 Aug 2004 (UTC)