Гуд
Выгляд
Гуд | |
| Род дзейнасьці | легендарны князь авараў альбо готаў |
|---|---|
Гуд — пэрсанаж беларускіх легендаў, князь варожага племені авараў або готаў[1].
Легенду пра Гуда запісаў у ХІХ стагодзьдзі Генрых Татур у Ігуменскім павеце. Паводле легенды, Гуд быў правадыром варожага племя, якое ўварвалася на тэрыторыю племя дулаў. Гуд выклікаў на двубой правадыра дулаў Кумара і адсек таму галаву, у выніку чаго землі дулаў былі захопленыя.
Імаверна, дадзеная легенда адлюстроўвае рэальныя падзеі, што адбываліся на Беларусі ў ІІ—ІІІ стагодзьдзях, калі празь Беларусь прасоўваліся плямёны готаў, увасабленьнем якіх і стаў Гуд. Мясцовыя ж плямёны, у т.л. дулы (хутчэй за ўсё, дулебы), былі заваяваныя й увайшлі як даньнікі ў склад Гоцкае дзяржавы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гісторыя Асіповіцкага краю(недаступная спасылка)
- ↑ Карусь Каганец і старажытнае дулебскае паданне - Газета «Березинская панорама»(недаступная спасылка)