Перайсьці да зьместу

Губэрнскі статыстычны камітэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Губэрнскі статыстычны камітэт — орган дзяржаўнай (урадавай) статыстыкі ў губэрнях Расейскай Імпэрыі. 20 сьнежня 1834 года Імпэратарам зацьверджаныя «Правілы для статыстычнага аддзяленьня пры савеце міністэрства ўнутраных справаў і статыстычных камітэтаў у губэрнях». 28 студзеня 1835 года быў прыняты ўказ Урадаўнічага сэнату аб арганізацыі губэрнскіх статыстычных камітэтаў. Губэрнскія статыстычныя камітэты засноўваліся пад старшынствам грамадзянскіх губэрнатараў. Дзеючым кіраўніком быў сакратар камітэта. У 1855 годзе губэрнскія статыстычныя камітэты аднесеныя да першых інстанцыяў. 26 сьнежня 1860 года было зацьверджана «Палажэньне аб губэрнскіх статыстычных камітэтах». Паводле Дэкрэта СНК РСФСР № 67 ад 15 верасьня 1918 года губэрнскія статыстычныя камітэты былі афіцыйна скасаваныя. Пачалося фармаваньне савецкай дзяржаўнай статыстыкі на базе статыстычных службаў губэрнскіх земскіх управаў.