Грампласьцінка
Грампласьці́нка[1] (ад грамафо́нная пласьці́нка[1]; часам — толькі для пазьнейшых варыянтаў — віні́лавая пласьці́нка), ці наўпрост пласьці́нка[a] — аналягавы носьбіт гуку ў выглядзе плоскага дыска з упісанай мадулюемай сьпіральнай канаўкай. Канаўка звычайна пачынаецца з вонкавага краю й заканчваецца каля цэнтра дыска. Захаваная гукавая інфармацыя становіцца чутнай пры прайграваньні пласьцінкі на фанографе (грамафоне, патэфоне, у далейшым — электрапрайгравальніке й электрафоне).
Пласьцінкі выпускаюцца ў розных фарматах, час прайграваньня варʼіравалася ад некалькіх хвілінаў да прыкладна 30 хвілінаў на кожным боку. На працягу прыкладна паўстагодзьдзя дыскі звычайна вырабляліся з шэлаку, і хуткасьць кручэньня такіх пласьцінак складала 78 анх, што дало ім мянушку 78s («78-я», «семдзесят восьмыя»). Пасьля 1940-х гадоў на зьмену старым 78s прыйшлі вінілавыя пласьцінкі з полівінілхлярыду (ПВХ), якія выкарыстоўваюцца й па гэты дзень; з тых часоў яны выпускаюцца розных памераў і хуткасьцяў, часьцей за ўсё гэта 7-цалевыя дыскі з хуткасьцю кручэньня 45 анх (звычайна для самотнікаў, таксама званых 45s («45-я», «сорак пятыя») і 12-цалевыя дыскі з хуткасьцю кручэньня 33⅓ анх (вядомыя як LP, «доўгайграючыя пласьцінкі», звычайна для поўнафарматных альбомаў); апошні фармат ёсьць найбольш распаўсюджаным сёньня.
Галоўнай добрай якасьцю грампласьцінкі зьяўлялася выгода масавага тыражаваньня шляхам гарачай прасоўкі, акрамя таго, грампласьцінкі не схільныя дзеяньню электрычных і магнітных палёў. Недахопамі грампласьцінак зьяўляюцца схільнасьць уплыву зьменаў тэмпэратуры й вільготнасьці, мэханічным пашкоджаньням (зьяўленьне драпін), а таксама непазьбежнаму пры сталым выкарыстаньні зносу (зьніжэньне й страта аўдыяхарактарыстык). Акрамя таго, грампласьцінкі забясьпечваюць меншы дынамічны дыяпазон, чым больш сучасныя фарматы захоўваньня гуказапісаў[4].
Прынцып працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры руху па дарожцы грампласьцінкі іголка прайгравальніка пачынае вібраваць (паколькі форма дарожкі, якая залежыць ад запісанага сыгналу, нераўнамерная ў плоскасьці пласьцінкі ўздоўж яе радыюсу й пэрпэндыкулярна кірунку руху іголкі). Вібрацыі іголкі перадаюцца альбо мэмбране, якая непасрэдна прайграе гук, альбо пераўтваральніку мэханічных ваганьняў у электрычныя гуказдымальніку, сыгнал якога падаецца на ўзмацняльнік.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Тлумачэньне слова «Грампласьцінка». — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. // Слоўнік «Скарнік» (skarnik.by), 2012—2025.
- ^ Кружэлка // Беларуска-расейскі слоўнік. [у 3 т. : больш за 110 000 словаў] = Беларуска-рускі слоўнік. [у 3 т. : больш за 110 000 слоў] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы ; пад рэд. А. Лукашанца. — 4 выданьне, перапрацаванае і дапоўненае. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2012. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0613-0
- ^ Плыта // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. — Менск: Навука і тэхніка, 1978―.
- ^ Vizard, Frank. Road vibes (анг.). — 9. — Popular Mechanics, верасень 1986. — С. 80.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аполлонова Л. П., Шумова Н. Д. Механическая звукозапись (рас.). — Масква: «Энергия», 1978.
- Васильев Г. А. Запись звука на целлулоидных дисках (рас.) // Массовая радиобиблиотека: Госэнергоиздат. — М.-Л.: 1961. — В. 411.
- Регирер Е. И. Граммофонная пластинка. Звуковые качества, технология, общие сведения (рас.). — М.-Л.: Государственное научно-техническое издательство химической литературы, 1940. — 756 с. — 1500 ас.
- Аршинов А. Гибкие грампластинки (рас.) // «Радио». — 1965. — В. 6. — С. 36.
- Дегрелл Л. Проигрыватели и грампластинки. Перевод с венгерского В. К. Пискарева под редакцией Ю. А. Вознесенского (рас.). — Масква: «Радио и связь», 1982.
- Dominik Bartmanski, Ian Woodward. The vinyl: The analogue medium in the age of digital reproduction (анг.). — Journal of consumer culture, 2013.
У іншым моўным разьдзеле існуе паўнейшы артыкул на гэтую тэму: «Phonograph record» (анг.) Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы гэты артыкул з дапамогай перакладу. Для дадатковай інфармацыі націсьніце [Разгарнуць].
|