Грамадзянства БССР
Грамадзя́нства БССР — прыналежнасьць чалавека да дзяржавы БССР, якая ўлучае шэраг правоў і абавязкаў, якія вызначаюцца заканадаўствам БССР.
У адпаведнасьці з Канстытуцыямі БССР 1937, 1978 гг. Беларусь, уваходзячы ў склад СССР, захоўвала свой сувэрэнітэт. Адной з найважнейшых прыкмет дзяржаўнага сувэрэнітэту зьяўляецца наяўнасьць уласнага грамадзянства[1].
У артыкуле 18 Канстытуцыі БССР 1937 г. было ўстаноўлена, што кожны грамадзянін БССР зьяўляецца грамадзянінам СССР[2]:
Артыкул 18. Кожны грамадзянін БССР зьяўляецца грамадзянінам СССР.
Грамадзяне ўсіх іншых рэспублік зьвязу карыстаюцца на тэрыторыі БССР аднолькавымі правамі з грамадзянамі БССР.
Арыгінальны тэкст (рас.)Статья 18. Каждый гражданин БССР является гражданином СССР.
Граждане всех других союзных республик пользуются на территории БССР одинаковыми правами с гражданами БССР.
Такая ж норма зьмяшчалася й у артыкуле 31 Канстытуцыі БССР 1978 г.:
Глава 5. Грамадзянства Беларускай ССР. Раўнапраўе грамадзянаў
Артыкул 31. У адпаведнасьці з устаноўленым у СССР адзіным грамадзянствам зьвязу кожны грамадзянін Беларускай ССР зьяўляецца грамадзянінам СССР.
Падставы й парадак набыцьця й страты савецкага грамадзянства вызначаюцца Законам аб грамадзянстве СССР.
Грамадзяне іншых рэспублік зьвязу карыстаюцца на тэрыторыі Беларускай ССР аднолькавымі правамі з грамадзянамі Беларускай ССР.
Грамадзяне Беларускай ССР за мяжой карыстаюцца абаронай і заступніцтвам Савецкай дзяржавы.
Арыгінальны тэкст (рас.)Глава 5. Гражданство Белорусской ССР. Равноправие граждан
Статья 31. В соответствии с установленным в СССР единым союзным гражданством каждый гражданин Белорусской ССР является гражданином СССР.
Основания и порядок приобретения и утраты советского гражданства определяются Законом о гражданстве СССР.
Граждане других союзных республик пользуются на территории Белорусской ССР одинаковыми правами с гражданами Белорусской ССР.
Граждане Белорусской ССР за границей пользуются защитой и покровительством Советского государства.
Артыкулам 21 Канстытуцыі СССР 1936 г. для грамадзянаў СССР было ўстаноўлена адзінае грамадзянства зьвязу[3], пры гэтым захоўвалася грамадзянства рэспублік зьвязу:
Артыкул 21. Для грамадзянаў СССР устанаўліваецца адзінае грамадзянства зьвязу.
Кожны грамадзянін рэспублікі зьвязу зьяўляецца грамадзянінам СССР.
Арыгінальны тэкст (рас.)Статья 21. Для граждан СССР устанавливается единое союзное гражданство.
Каждый гражданин Союзной республики является гражданином СССР.
Аналягічная норма зьмяшчалася ў артыкуле 33 Канстытуцыі СССР 1977 г.[4]
Такім чынам, грамадзянін, які пражываў у адной з рэспублік зьвязу, зьяўляўся й яе грамадзянінам, і грамадзянінам СССР, але не зьяўляўся адначасова грамадзянінам іншай рэспублікі зьвязу[1].
Пасьля выхаду БССР са складу СССР і зьмены назова дзяржавы[5] ў 1991 годзе жыхары краіны зьмянілі грамадзянства БССР на грамадзянства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасьці з артыкулам 2 Закона аб грамадзянстве ад 18 кастрычніка 1991 г.[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Решение Конституционного Суда Республики Беларусь от 19 июня 2001 г. № Р-121/2001 (рас.) Архіўная копія
- ^ Конституция БССР 1937 г. (рас.) Архіўная копія
- ^ Конституция СССР 1936 г.
- ^ Конституция СССР 1977 г.
- ^ Закон от 19 сентября 1991 года № 1085-XII
- ^ Закон о гражданстве Республики Беларусь от 18 октября 1991 г. N 1181-XII (рас.) Архіўная копія