Гравітацыя (альбом)
Выгляд
Гравітацыя | ||
---|---|---|
Альбом Лявона Вольскага | ||
Выдадзены | 2019 | |
Храналёгія Лявона Вольскага | ||
Псыхасаматыка (2016) |
Гравітацыя (2019) |
Ameryka[d] |
Гравітацыя — пяты сольны музычны альбом Лявона Вольскага. Прэзэнтацыя адбылася 7 лютага 2019 году.
Новы альбом Лявона Вольскага, як і папярэдні, быў запісаны ў Вільні з нарвэскім саўндпрадусарам Снорам Бэргерудам. Ён завяршае трылёгію альбомаў Грамадазнаўства (2014) і Псыхасаматыка (2016)[1]. Сродкі на запіс Гравітацыі Лявон зьбіраў праз краўдфандынг — і пасьпяхова закрыў усю суму[2].
Канцэпцыя альбому — гісторыя чалавечага жыцьця ад нараджэньня да скону. Прэзэнтацыя альбому «Гравітацыя» заплянавана ў Prime Hall 2 сакавіка.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Адсюль пачынаецца сьвет»
- «Апэрацыя „Адукацыя“»
- «Няма за кім ісьці»
- «Войска»
- «Лепшыя на сьвеце (Горшыя на сьвеце)»
- «Русская песня»
- «Зіма»
- «Тыя, хто»
- «Зьніклыя людзі»
- «Хай»
- «Човен»
- «Год за годам»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Выйшаў новы альбом Лявона Вольскага Гравітацыя, Радыё Свабода, 7-02-2019
- ^ Выйшаў новы альбом Лявона Вольскага Гравітацыя, 34mag, 7-02-2019