Перайсьці да зьместу

Горная краіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гімалаі — самая высокая горная сыстэма ў сьвеце. Краявід з космасу

Го́рная краі́на — вялікі ўчастак зямной паверхні, які высока ўзьняты над прылягаючымі раўнінамі і характарызуецца значнымі і рэзкімі ваганьнямі вышынь.

Горная краіна распасьціраецца ў даўжыню да некалькіх тысячаў кілямэтраў, і дасягае вышынь у некалькіх тысячаў мэтраў. Ад навакольных раўнін звычайна адмяжоўваецца лініяй падэшвы. Галоўныя формы рэльефу: горныя сьцягі, ланцугі, грабяні, даліны, вузлы, масівы і нагор’і. Унутраныя падзелы ўтвараюцца міжгорнымі ўпадзінамі і рачнымі далінамі. У межах горнай краіны выдзяляюць нізкагор’е, сярэднегор’е і высакагор’е, якія адрозьніваюцца вышынёй і формамі рэльефу.

Горная краіна звычайна фарміруецца ў выніку адзінага этапу тэктанічнага разьвіцьця, якое суправаджаецца перавагай узыходных рухаў.