Горацкі інтэрстадыял
Выгляд
Горацкі інтэрстадыял (ад назвы места Горак у Магілёўскай вобласьці) — міжстадыяльны час невялікага пацяпленьня клімату і значнага скарачэньня плошчы ледавікоў паміж дзьвюма стадыямі на працягу сожаўскага зьледзяненьня ў антрапагенным пэрыядзе.
Падзяляе максымальную (слаўгарадзкую) і постмаксымальную (магілёўскую) стадыі сожаўскага зьледзяненьня. Адбыўся ў інтэрвале 120—110 тыс. рокаў таму. Магутнасьць адкладаў горацкага інтэрстадыяла 2—5 м, у асобных выпадках 20—25 м. Найчасьцей трапляюцца азёрныя і азёрна-алювіяльныя ўтварэньні, складзеныя з супескаў, суглінкаў, дробна- і тонказярністых пяскоў, радзей балотныя адклады (торф, гіціі). У час Горацкага інтэрстадыяла на тэрыторыі Беларусі аднавілася лясная расьліннасьць.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0