Гомельскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) у 23:47, 5 студзеня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Гомельскі замак з мапы XVI ст.

Гомельскі замак — драўляна-земляное абарончае і адміністрацыйнае збудаваньне ў месьце Гомель у Вялікім Княстве Літоўскім. Існаваў у XVIXVIII стст.

Прыкладна ў XVI ст. дзядзінец старажытнага гораду Гомлю эвалюцыянаваў у сваім адміністрацыйным і абарончым значэньні ў фэадальны замак.

Па форме замак нагадваў выцягнуты авал даўжынёю прыкладна 200 м і шырынёю 90 м. Яго плошча раўнялася прыкладна 1,3 га. Ад гарадзкіх пасадаў быў аддзелены ручаём Гамеюк і вадзяным ровам, зь іншага боку замак прыкрываў Сож. Меў драўляна-земляная ўмацаваньні.

У пачатку ХІХ ст. на ягоным месцы быў ўзьведзены палац Румянцавых-Паскевічаў.

Літаратура

  • Літвінаў, У., Макушнікаў, А. Старажытны Гомель // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі — 4/1984