Гляйвіцкая правакацыя
Каардынаты: 50°18′48″ пн. ш. 18°41′21″ у. д. / 50.313370° пн. ш. 18.689037° у. д.
Гляйвіцкая правакацыя — падзеі, якія адбыліся 31 жніўня 1939 году на нямецка-польскай мяжы ля нямецкага тады гораду Гляйвіц (цяпер польскае Глівіцы). Адзін з пагранічных інцыдэнтаў у жніўні 1939 году, якія былі ўказаныя ў якасьці прычын агрэсіі на Польшчу[1][2], верагодна больш вядомы.
Уночы 31 жніўня 1939 году невялікая група нямецкіх службоўцаў пад камандаваньнем Альфрэда Наўёкса, апранутых у польскія мундыры, заняла радыёстанцыю ў Глівіцах і эмітавала кароткі камунікат на польскай мове. Ля радыёстанцыі немцы пакінулі целы ахвяраў лягеру Дахаў, таксама апранутых у польскія мундыры (немцы называлі іх «кансэрвамі») — усё для таго, каб гэтыя падзеі выглядалі на сабатаж палякаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Address by Adolf Hitler — September 1, 1939 (анг.)
- ^ Bradley Lightbody, The Second World War: Ambitions to Nemesis, Routledge, 2004, ISBN 0-415-22405-5, Google Books, с.39 (анг.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Christopher J. Ailsby, The Third Reich Day by Day, Zenith Imprint, 2001, ISBN 0-7603-1167-6, Google Books, с. 112 (анг.)
- James J. Wirtz, Roy Godson, Strategic Denial and Deception: The Twenty-First Century Challenge, Transaction Publishers, 2002, ISBN 0-7658-0898-6, Google Books, с. 100 (анг.)